Шоколадная Фабрика


Артисты / Шоколадная Фабрика
Шоколадная Фабрика

Шоколадная ФабрикаПесня на шчасце

На данной странице вы можете слушать и скачать песню "Песня на шчасце" Шоколадная Фабрика, а также найти слова песни, чтобы петь её вместе с друзьями. Голосуйте за песню в нашем хит-параде детских песен.

Слушать Пауза Слушать
СкачатьСкачать


Поделиться

Текст песни

Як на вулiцы цi свята, цi не?
Гоман чуецца – не ўседзець дома мне!
Песня, лейся звонка, праз палi ды далiны ляцi!
Родную старонку ты ўсю прайдзi!
Песня, лейся звонка, праз палi ды далiны ляцi!
Родную старонку ты ўсю прайдзi!

Ты ляцi за той далёкi небакрай
I радзiму, як сяброўку, прывiтай!
Ты ляцi высока, ты ляцi смялей,
Аж да самых зорак – i яшчэ вышэй!
Ты ляцi высока, ты ляцi смялей,
Аж да самых зорак – i яшчэ вышэй!

Хто пачуе, будзе шчасце мець заўжды,
Не пазнае нi самоты, нi бяды.
Дык няхай вандруе песня i пазбаўляе слёз,
Каб ва ўсiх на свеце быў шчаслiвы лёс!
Дык няхай вандруе песня i пазбаўляе слёз,
Каб ва ўсiх на свеце быў шчаслiвы лёс!

Каб матуля ўсмiхалася мая,
Каб была вялiкай кожная сям’я!
Каб бацькам прыносiў дзетак у добры i радасны час
Буслiк той, што некалi прынес i нас!
Каб бацькам прыносiў дзетак у добры i радасны час
Буслiк той, што некалi прынес i нас!

Каб ў кожнай хаце – лад i дабрабыт,
А над хатай – неба сiнi аксамiт!
Каб маленства смехам ад нягод баранiла зямлю!
Каб гучала рэхам кожнае "люблю"!
Каб маленства смехам ад нягод баранiла зямлю!
Каб гучала рэхам кожнае "люблю"!

Як на вулiцы цi свята, цi не?
Гоман чуецца – не ўседзець дома мне!
Песня, лейся звонка, праз палi ды далiны ляцi!
Родную старонку ты ўсю прайдзi!
Песня, лейся звонка, праз палi ды далiны ляцi!
Родную старонку ты ўсю прайдзi!

Песня, лейся звонка! Ты ляцi, ляцi!
Родную старонку ты ўсю прайдзi!

Музыка и слова: Н. Свистуновой
Исполняет: Полина Шип

Другие песни