Шоколадная Фабрика


Артисты / Шоколадная Фабрика
Шоколадная Фабрика

Шоколадная ФабрикаВясёлы базар

На данной странице вы можете слушать и скачать песню "Вясёлы базар" Шоколадная Фабрика, а также найти слова песни, чтобы петь её вместе с друзьями. Голосуйте за песню в нашем хит-параде детских песен.

Слушать Пауза Слушать
СкачатьСкачать


Поделиться

Текст песни

1
Як з-пад нашай вулiцы
Разлiў разлiваўся.
Вой, люлi, вой, люлi,
Разлiў разлiваўся.

А па том па разлiве
Белы лебедзь плаваў.
Вой, люлi, вой, люлi,
Белы лебедзь плаваў.

Як на нашай вулiцы
Увесь народ збiраўся.
Вой, люлi, вой, люлi,
Увесь народ збiраўся!

2
Гэй, малы i стары,
Паспяшайце, сябры,
На шырокi базар
Па ўсякi тавар!

Для вашай патрэбы на нашым базары
Магчыма прыдбацi любыя тавары!
Муку i цыбулю, гарох i сунiцы –
Усё спатрэбiца, усё згадзiцца!

Кашулi, сукенкi, панчохi, валёнкi,
Бялiзну, збаны, залатыя пярсцёнкi,
Алоўкi, начоўкi, цвiкi, завушнiцы,
Аладкi, блiны, гарбузы, рукавiцы,

Салодкiя яблыкi, бульбу i грэчку,
Адзенне, абутак, карову, авечку!

3
Базар!
Спяшай увесь народ сюды ўранку!
Каштуй, купляй мёд, цукеркi, абаранкi!
Базар, гуляй! Не прыстала сумавацi!
Уставай, не сядзi ў хаце,
Уставай, не сядзi ў хаце!

4
Кiну кужаль на палiцу –
Сама пайду на вулiцу.
Кiну кужаль на палiцу –
Сама пайду на вулiцу.

Няхай кужаль мышы точаць,
А за мною хлопцы сочаць.
Няхай кужаль мышы точаць,
А за мною хлопцы сочаць!

Палюбiла я Сцяпана –
Мацi кажа, што йшчэ рана.
Палюбiла я Сцяпана –
Мацi кажа, што йшчэ рана.

Я думала, кучаравы –
У яго чуба няма.
Я думала, кучаравы –
У яго чуба няма!

Была адна валасiна –
Тую муха адкусiла!
Была адна валасiна –
Тую муха адкусiла!

Я думала, кучаравы –
У яго чуба няма.
Я думала, кучаравы –
У яго чуба няма!

5
Гэй!
Iшоў на базар.
Ляцела муха –
Чуб адкусiла –
Цап за вуха!

Хоць чуба няма –
Выглядаю таварна:
Ёсць галава –
Дык i хлопец гарны!


6
Базар!
Спяшай увесь народ сюды ўранку!
Каштуй, купляй мёд, цукеркi, абаранкi!
Базар, гуляй! Не прыстала сумавацi!
Уставай, не сядзi ў хаце,
Уставай, не сядзi ў хаце!

7
З горкi на горку
Сонца кацiлася.
Сонца кацiлася –
Перакулiлася.

I зазвiнела
Весела свята –
Госцi збiраюцца –
Поўная хата!

З горкi на горку
Сцежкi збягаюцца,
Птушкi злятаюцца –
Рэха разлiваецца.

Цесна ў хаце –
Час пачынацi
Песнi спявацi
Ды польку скакацi!

8
(Полька)

9
Весела, ясна сонца на небе.
(Весела, ясна сонца на небе).
Весялей, ясней госцейкi у хаце.
(Весялей, ясней госцейкi у хаце).

Прыехалi госцi да нас у добры час.
(Прыехалi госцi да нас у добры час).
А сёння ў нас свята,
Мы вiтаем вас!

Обр. Н. Свистуновой – попурри из бел. нар. песен и песен Н. Свистуновой

Другие песни